Юры Станкевіч - П'яўка стр 4.

Шрифт
Фон

Яна і загаварыла першай.

“Вас мы ведаем. Мяне завуць Мойра. А яго, — яна кіўнула на свайго спадарожніка, — Платон.”

Мужчына, нібы абудзіўшыся, злёгку кіўнуў. Жанчына, якая назвала сябе Мойрай, зрабіла ня-значую паўзу, і я ўставіў слова.

“Чым абавязаны? — груба пацікавіўся я, — і адкуль вы мяне ведаеце?”

Але яна ніяк не адрэагавала.

“Мы ўсе, мяркую, абмежаваныя ў часе. Не будзем яго губляць.

Мы прыйшлі да вас з прапановай.”

Яна зрабіла паўзу і сустрэлася са мной позіркам.

“Спачатку патлумачце, навошта вы адсочвалі мяне?” — сказаў я.

“Каб даведацца, дзе вы жывяце. Вы за апошні тыдзень змянілі месца пражывання.” “Вынікае, што я ў вас даўно на прыкмеце?” “Так. Вы падыходзіце нам як асоба і як даследчык.” “Даследчык чаго?”

“Хіба вы не забіралі з вашай паштовай скрыні паперку? Мы цяпер зазірнулі — там яе няма.” “Што з таго, калі нават і забіраў?” “Вы заходзілі з той нагоды ў Сеціва?”

“Не, — адказаў я незадаволена. — Патлумачце мне на словах, у чым ваша справа і ваша патрэ-ба?”

“Мы прапануем вам зафіксаваць доказ і паспрабаваць тым самым зарабіць неблагія грошы, — сказала жанчына па імені

Мойра. — Мяркую, толькі вы здолееце нам дапамагчы.” “Не правакуйце мяне. Я не збіраю доказы.”

“Зразумела, што вы не даяце нам веры. Але я калісьці працавала з вашым бацькам. Вы, канешне, знаёмы з яго почыркам? Вось яго ліст да мяне асабіста.”

Жанчына выцягнула з барсеткі паперу і паклала на стол. Я

кінуў вокам і ўважліва прачытаў некалькі сказаў. Потым зірнуў на подпіс. Ліст, безумоўна, быў напісаны бацькавай рукой.

“І што з таго?” — спытаў я.

“Ваш бацька збіраў доказы.” “Хвіліну.”

Я зноў неўпрыкмет іх агледзеў. Нейкая шляхетнасць і прыхаваная пародзістасць твараў хоць і не кідаліся ў вочы, але былі заўважныя. Дый навошта ім было мне маніць? З якой мэтай?

Я, па сутнасці, маргінал, які не мае ні багацця, ні якіх іншых цікавых для іх каштоўнасцей.

Жанчына нервова аблізнула вусны — зубы ў яе былі белыя і роўныя. Яе спадарожнік па імені Платон глядзеў кудысьці ўбок, у бачную яму аднаму кропку нерухомым позіркам. Я задумаўся на кароткі час.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Похожие книги