Юры Станкевіч - Эрыніі стр 6.

Шрифт
Фон

Крэз сядзеў на драўлянай напаўгнілой калодзе перад сваімі дзвярыма — пэўна, чакаў нязванага пастаяльца.

«Я наведаў возера, — паведаміў яму Слядак, — і добра паплаваў».

Крэз дапытліва глядзеў на яго.

«Вам не варта рызыкаваць, — урэшце азваўся ён. — На возеры сталі гінуць людзі. З невядомых прычынаў».

«Тое, што часам невядома ўсім, становіцца зразумелым для некаторых. Ва ўсялякім разе кожны з іх вызначае для сябе сваё тлумачэнне таму, што здарылася. Вы ж таксама, пэўна, зрабілі выснову?» — скончыў сваю заўвагу Слядак.

«Так, — кіўнуў гаспадар дома. — Але вам мая выснова, магчыма, падасца дзіўнай. Так што без паўлітра мы наўрад ці разбяромся».

«Яшчэ не позна, і ваша мясцовая крама, верагодна, не зачынена. Я зараз выдам вам, так бы мовіць, аванс, і мы з вамі працягнем гутарку», — закінуў вуду Слядак.

Крэз адразу ажывіўся, хоць і не згубіў самавітасці. Ён падняўся на ногі і сказаў:

«Думка ваша цалкам прыстойная. Што яшчэ трэба старому чалавеку ў гэтым жыцці? Глыток-другі гарэлкі і — размова з цікавым субяседнікам. Вы згодны?»

Слядак прынёс грошы і параіў старому купіць акрамя гарэлкі і што-небудзь паесці. Той ахвотна, без цырымоній згадзіўся і пайшоў.

Прыкладна праз паўгадзіны Крэз вярнуўся. Ён паставіў на стол літровую бутэльку таннага мясцовага віна, паклаў хлеб і нават бляшанку мясных кансерваў. Слядак дабавіў да гэтай сціплай закускі свае камандзіровачныя бутэрброды, і яны селі за стол. Стары наліў віна ў шклянкі.

«Я заплыў далёка ад берага, — асцярожна працягнуў напрамак гутаркі, які яго найбольш цікавіў, Слядак. — Я добра плаваю, і мне, мяркую, баяцца няма чаго».

«Ганцу — першая шклянка», — стары нетаропка праглынуў алкаголь. Праз хвіліну твар яго паружавеў, а мова стала больш гладкай і выразнай.

«Вы бачылі востраў? — спытаў стары і, не чакаючы адказу, працягнуў: — Ад берага да яго кіламетры тры — тры з паловай. Месца там гіблае, балотцы, твань, нават рыбакі там не спыняюцца, але з пачатку лета там жывуць».

«Жыве хто?» — спытаў Слядак.

«Эрыніі».

Слядак папярхнуўся.

Стары нібы са спачуваннем зірнуў на яго.

«У вас, пэўна, бракуе адукацыі, — з’едліва сказаў ён. — Вам патлумачыць, хто такія — эрыніі?»

«Не трэба, — усміхнуўся Слядак. — Калісьці я вучыўся на гуманітарным факультэце. Такія яшчэ існавалі да Катастрофы. — Потым, — ён раптам спахмурнеў, — калі ў падземцы згвалцілі і забілі маю сястру, я добраахвотна пайшоў у крымінальны вышук, а пасля таго, як мяне паранілі і выдалілі нырку, — у КрымПа».

«Выбачайце. Мне шкада, вельмі шкада».

Слядак наліў сабе і старому і адразу ж выпіў сам.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Похожие книги