Оскар Уайльд - Салавей i ружа стр 4.

Шрифт
Фон

— Баюся, ружа не падыдзе да майго ўбрання, — адказала яна. — Апроч таго, пляменнiк камергера прыслаў мне сапраўдныя брыльянты, а каму невядома, што яны значна даражэйшыя за кветкi!

— Ах, якая вы няўдзячная! — гнеўна выпалiў Студэнт i са злосцю кiнуў ружу на зямлю.

Яна ўпала ў каляiну, i хутка па ёй праехалi коламi.

— Ах, я няўдзячная?! — узлавалася дзяўчына. — Дык ведайце ж: вы грубiян! I ўрэшце, хто вы такi? Усяго толькi Студэнт. Сумняваюся, цi ёсць у вас такiя сярэбраныя спражкi, як у пляменнiка камергера!

Яна ўсхапiлася з крэсла i пабегла ў пакой.

«Якое гэта глупства — Каханне, — з горыччу разважаў Студэнт, iдучы дадому. — У iм няма i паловы таго зместу, якi ёсць у Логiцы; яно нiчога не даказвае, а абяцае заўжды нязбытнае i прымушае верыць у прывiд. Карацей кажучы, яно зусiм непрактычнае. А паколькi ў наш век быць практычным — самае галоўнае, то вярнуся я лепш да Фiласофii i буду вывучаць Метафiзiку».

I Студэнт пайшоў да сябе ў пакой, выцягнуў вялiкую запыленую кнiгу i пачаў чытаць.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Популярные книги автора