Киплинг Редьярд Джозеф - Казки (на белорусском языке) стр 22.

Шрифт
Фон

Кошка мурлыкае, дзiўна пяе,

Лазiць па дрэвах так лоўка,

Бегае шустра, ловiць i рве

Корак з працятай вяроўкай.

Мы адпачынак праводзiм з табой,

Бiнкi паслушны i верны,

Бiнкi стары i адданнейшы мой,

Праўнук сабакi пячорнай.

Калi вы, набраўшы з-пад крана вады,

Лапы намочыце кошцы

(Каб выявiць потым сляды

Дзiкiх звяроў на аконцы),

Кошка крычыць, вырываецца з рук,

Мяўкае, нават укусiць.

Бiнкi ж - адданы i верны мне друг.

Дружба нам не надакучыць.

Кошка ўвечары ласкавым зверам

Трэцца аб вашы каленкi.

Толькi вы ляжаце, кошка за дзверы

Мчыцца на двор па ступеньках.

Кошка знiкае кудысьцi ўначы,

Бiнкi ж пры мне пастаянна:

Ён мне гатовы заўжды памагчы

Значыць, ён друг беззаганны.

МАТЫЛЁК, ЯКI ТУПНУЎ НАГОЮ

Вось табе, мой любенькi хлопчык, новая цудоўная казка - зусiм адметная, не падобная на ўсе астатнiя, - казка пра наймудрэйшага цара Сулеймана-iбн-Дауда. На свеце ёсць трыста пяцьдзесят казак пра Сулеймана-iбн-Дауда; але гэтая казка не з iх. Гэтая казка - пра Матылька, якi тупнуў нагою.

Дык слухай жа, слухай уважлiва.

Сулейман-iбн-Дауд быў мудрэц. Ён разумеў, што гавораць звяры, што гавораць птушкi, што гавораць рыбы, што гавораць насякомыя. Ён разумеў, што гавораць камянi глыбока пад зямлёю, калi яны душаць адзiн аднаго i стогнуць. I ён разумеў, што гавораць дрэвы, калi яны шамацяць лiсцем на досвiтку. Ён разумеў усiх - i асу, i лiсу, i ясень у лесе. I прыгожая царыца Балкiда, яго Першая i Галоўная царыца, была амаль гэтакая ж мудрая.

Сулейман-iбн-Дауд быў магутны. На сярэднiм пальцы правай рукi ён насiў залаты пярсцёнак. Варта было яму пакруцiць гэты пярсцёнак, як з-пад зямлi выляталi Афрыты i Джыны i рабiлi ўсё, што ён пажадае iм загадаць. А варта было яму пакруцiць пярсцёнак два разы, з неба спускалiся Феi i рабiлi таксама ўсё, што ён загадае. Калi ж ён пакручваў свой пярсцёнак тры разы, перад iм з'яўляўся з мячом сам вялiкi анёл Азраiл у адзеннi звычайнага ваданоса i паведамляў яму пра ўсё, што адбываецца на зямлi, на небе i пад зямлёю.

I ўсё-такi Сулейман-iбн-Дауд быў чалавек вельмi сцiплы. Ён амаль нiколi не выхваляўся, а калi яму i здаралася пахвалiцца, ён пасля шкадаваў аб гэтым i каяўся.

Аднойчы ён абвясцiў, што хоча накармiць за адзiн дзень усiх звяроў, якiя толькi iснуюць на свеце, але, калi ён прыгатаваў яду, з глыбiнi мора выплыў нейкi вялiкi Звяруга i зжор усё за тры глыткi. Сулейман-iбн-Дауд быў вельмi здзiўлены i сказаў:

- О Звяруга, хто ты такi?

I Звяруга адказаў:

- О валадар! Будзь здаровы на векi вякоў! Я сама маленькi з трыццацi тысяч братоў, i мы жывём на дне мора. Мы дачулiся, што ты хочаш накармiць усiх звяроў, якiя толькi ёсць на свеце, i мае браты паслалi мяне даведацца ў цябе, цi хутка будзе абед.

Сулейман-iбн-Дауд быў страшэнна здзiўлены i сказаў:

- О Звяруга, ты зжор увесь абед, што прыгатаваў я для ўсiх звяроў, якiя толькi ёсць на свеце.

I сказаў яму Звяруга:

- О Валадар, будзь здаровы на векi вякоў! Але няўжо ты i сапраўды называеш гэта абедам? Там, адкуль я прыйшоў, кожнаму з нас трэба ў два разы больш яды, каб перакусiць памiж абедам i вячэрай.

Тады Сулейман-iбн-Дауд павалiўся нiцма перад iм i ўсклiкнуў:

- О Звяруга, я прыгатаваў гэты абед, каб паказаць усiм, якi я вялiкi i багаты цар, а зусiм не таму, што я i папраўдзе люблю звяроў. Цяпер я пасаромлены, i хай будзе мне гэта добрай навукай.

Сулейман-iбн-Дауд быў i напраўду мудрэц, мой любенькi хлопчык. Пасля гэтага выпадку ён ужо нiколi не забываўся, што выхваляцца неразумна. I вось цяпер якраз i пачынаецца сапраўдная казка.

У Сулеймана-iбн-Дауда было много жонак. У яго было дзевяцьсот дзевяноста дзевяць жонак, калi не лiчыць найпрыгажэйшай Балкiды. Усе яны жылi ў вялiкiм залатым палацы пасярод цудоўнага саду з фантанамi.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Похожие книги