Шрифт
Фон
I недзе там, у гэтай празрыстай смузе, Дару з болем у сэрцы ўбачыў араба, якi марудна цягнуўся па дарозе ў выгнанне.
Пазней, у класе, настаўнiк стаяў каля акна i глядзеў кудысьцi перад сабой, не заўважаючы зыркага жоўтага святла, якое абрыналася з высокага неба i запаўняла ўвесь горны абшар. Ззаду на чорнай дошцы мiж звiлiн французскiх рэк чыясьцi няўмелая рука накрэмзала крэйдаю надпiс, якi ён толькi што прачытаў: "Ты выдаў нашага брата. Ты заплацiш за гэта". Дару глядзеў на неба, на ўзгор'е i туды, дзе за даляглядам нябачныя землi распасцiралiся да самага мора. У гэтым бязмежным краi, якi ён некалi так любiў, ён быў адзiн.
Шрифт
Фон