Источники и литература
1. Золотарев, В. А. Проблемы изучения истории Великой Отечественной войны / В. А. Золотарев // Новая и новейшая история. – 2000. – № 2. – С. 3–12.
2. Курносов, Л. А. Воспоминания-интервью о фонде Комиссии по истории Великой Отечественной войны Академии наук СССР / Л. А. Курносов // Археографический ежегодник за 1973 год. – М., 1974.
3. Сборник Сообщений Чрезвычайной Государственной Комиссии о злодеяниях немецко-фашистских захватчиков. – М., 1946.
4. Томан, Б. А. Новое фундаментальное издание по истории Великой Отечественной войны / Б. А. Томан // Новая и новейшая история. – 2000. – № 6. – С. 3–16.
5. Сталин, И. В. О Великой Отечественной войне Советского Союза / И. В. Сталин. – 3-е изд. – М., 1943.
6. Плетушков, М. С. Особенности отечественной историографии Великой Отечественной войны / М. С. Плетушков, А. С. Якушевский. – М., 2008.
7. Поляков, Ю. А. Великая война: дискуссии продолжаются / Ю. Поляков // Свободная мысль. – 2000. – № 5. – С. 7–14.
8. Падерин, А. А. Народ-победитель должен знать правду о войне / А. А. Падерин // Отечественная история. – 2000. – № 3. – С. 40–47.
9. В лесах Белоруссии: воспоминания советских партизан и немецких антифашистов / ред. И. М. Игнатенко, А. В. Семенова. – Минск, 1977; В непокоренном Минске: документы и материалы о подпольной борьбе советских патриотов в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 – июль 1944) / ред. кол.: Р. П. Платонов (пред.); сост. Л. В. Аржаева, П. П. Липило. – Минск, 1987; Всенародная борьба в Белоруссии против немецко-фашистских захватчиков в годы Великой Отечественной войны: документы и материалы / гл. редкол. А. Т. Кузьмин (пред.) [и др.]. – Минск, 1983–1985. – Т. 1–3.; Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 – июль 1944): документы и материалы. – Минск, 1967–1982. – Т. 1–3.
10. Анатомия войны: новые документы о роли германского монополистического капитала в подготовке и ведении Второй мировой войны. – М., 1971; Анатомия агрессии: новые документы о военных целях фашистского германского империализма во второй мировой войне. – М., 1975; Банкротство стратегии германского фашизма. 1933–1945 гг. – М., 1973. – Т. 1–2; Документы внешней политики СССР. – М., 1973. – Т. 18; Документы внешней политики СССР. – М., 1974. -Т. 19; Документы внешней политики СССР. – М., 1976. – Т. 20; Документы и материалы кануна второй мировой войны / М-во иностр. дел СССР; редкол.: И. Н. Земсков [и др.]. – М., 1981. – Т. 1; Документы и материалы кануна второй мировой войны. – М., 1981. – Т. 2; Документы по истории мюнхенского сговора. 1937 – 1939. – М., 1979; Преступления немецко-фашистских оккупантов в Белоруссии. 1941 – 1944. Документы и материалы / предисл. И. П. Ховратович, Г. Н. Шевела. – 2-е изд., испр. и доп. – Минск, 1965; Преступные цели – преступные средства. Документы об оккупационной политике фашистской Германии на территории СССР (1941–1944 гг.) – 2-е изд., доп. – М., 1968; "Совершенно секретно! Только для командования!". Стратегия фашистской Германии в войне против СССР: документы и материалы / сост. В. И. Дашичев. – М., 1967 и др.
11. Баграмян, И. X. Так начиналась война / И. X. Баграмян. – М., 1971; Батов, П. И. В походах и боях / П. И. Батов. – М., 1974; Василевский, А. М. Дело всей жизни / А. М. Василевский. – М., 1973; Галицкий, К. Н. Годы суровых испытаний 1941–1944: записки командарма / К. Н. Галицкий. – М., 1973; Жуков, Г. К. Воспоминания и размышления / Г. К. Жуков. – М., 1971; Конев, И. С. Записки командующего фронтом. 1943–1944 / И. С. Конев. – М., 1972; Малиновский, Р. Я. Величие победы / Р. Я. Малиновский. – М., 1965; Мерецков, К. А. На службе народу: страницы воспоминаний / К. А. Мерецков. – М., 1968; Москаленко, К. С. На юго-западном направлении. Воспоминания командарма: в 2 кн. / К. С. Москаленко. – М., 1979; Рокоссовский, К. К. Солдатский долг / К. К. Рокоссовский. – М., 1968; Ротмистров, П. А. Стальная гвардия / П. А. Ротмистров. – М., 1984; Штеменко, С. М. Генеральный штаб в годы войны / С. М. Штеменко. – М., 1968 и др.
12. Анфилов, В. А. Бессмертный подвиг: исследование кануна и первого этапа Великой Отечественной войны / В. А. Анфилов. – М., 1971; 9 мая 1945 года / ред. А. М. Самсонов. – М., 1972; Колтунов, Г. А. Курская битва / Г. А. Колтунов, Б. Г. Соловьев. – М., 1970; Освобождение Белоруссии. 1944. – М., 1970; Самсонов, А. М. Крах фашистской агрессии 1939–1945: истор. очерк / А. М. Самсонов. – 2-е изд., испр. и доп. – М., 1980; Сталинградская эпопея, 1968 и др.
13. Великая Отечественная война, 1941–1945: энцикл. – М., 1985.
14. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945: энцыкл. / рэдкал.: I. П. Шамякін [і інш.]. -Мінск, 1990.
Новыя падыходы айчынных гісторыкаў да вывучэння баявых дзеянняў на тэрыторыі Беларусі летам 1941 г.
С. Я. Новікаў (Мінск)
Становішча айчыннай гістарыяграфіі ў пачатку XXI ст. сведчыць аб важнасці даследавання гісторыі баявых дзеянняў на тэрыторыі Беларусі летам 1941 г. на аснове не столькі значнага пашырэння базы дакументальных крыніц [1–7], у тым ліку нямецкіх, колькі неабходнасці ўсебаковага вывучэння ходу абарончых баёў Чырвонай Арміі ў першыя два месяцы вайны на аснове выкарыстання адэкватных метадаў гістарычнага даследавання [8-10].
У гэтым сэнсе не з’яўляецца выпадковым і зроблены акцэнт у назве нашага артыкула, у якім аўтар звяртае ўвагу навуковай грамадскасці на актуальнасць звароту менавіта да сучасных метадаў навуковага пошуку, якія б стваралі для гісторыкаў больш спрыяльныя ўмовы не толькі для паглыблення гістарычных ведаў аб ужо вядомых падзеях баявой гісторыі, колькі адкрывалі б перспектыву для прынцыпова новай характарыстыкі ходу баявых падзей на тэрыторыі Беларусі ў першыя месяцы Вялікай Айчыннай вайны. На наш погляд, адным з хрэстаматыйных момантаў такога падыходу з’яўляецца прыцягненне новых дакументальных матэрыялаў, якімі ў нашым выпадку з’яўляюцца нямецкія архіўныя крыніцы. Між тым, простае пашырэнне базы крыніц становіцца адметнай прыкметай шматлікіх гістарычных даследаванняў. Аднак такі падыход не заўсёды прыводзіць да якасных зменаў у традыцыйных поглядах, ацэнках і высновах. Як пераконвае вопыт, больш эфектыўна гэтаму садзейнічае выкарыстанне адпаведных сучаснаму ўзроўню развіцця метадаў даследавання, якім у нашым выпадку мы бачым метад гістарыяграфічнай і крыніцазнаўчай кампаратыеістыкі.
Аўтар артыкула зыходзіць з таго, што на цяперашні час для паспяховай навуковай дзейнасці нельга замыкацца ў коле традыцыйных даследчых практык. Імкненне ж асвоіць новыя прыёмы ў канчатковым выніку стане вырашальным у пашырэнні рамак магчымага даследавання і атрыманні ў ім новых навуковых вынікаў А без іх немагчыма ісці ў нагу з сусветнай гістарычнай навукай, дзе толькі ў апошнія два дзесяцігоддзі адбыліся якасныя змены ў даследаванні малавядомых старонак ваеннай гісторыі Беларусі.
Для замежных аўтараў з’яўляецца аксіёмай факт пастаяннага развіцця гістарычнай навукі шляхам пашырэння не толькі базы крыніц, але і выкарыстання адэкватнага метадычнага арсенала, перш за ўсё за кошт уключэння метадаў сумежных навук. Інтэграцыя гуманітарных навук у тэарэтычным І метадычным плане – тэта найбольш відавочны працэс, які істотна змяняе гістарычную навуку, фарміруе новыя яе напрамкі, больш адэкватныя галіны гістарычнага пазнання, прад’яўляючы пры гэтым новыя патрабаванні да самога суб’екта пазнання – гісторыка. Не сакрэт, што ўсё тэта накіравана на аб’ектывізацыю і павышэнне верагоднасці гістарычных уяўленняў і ведаў, на пошук малавядомай інфармацыі шляхам выкарыстання новых навуковых падыходаў Адзін з іх, правераны ў шматлікіх публікацыях аўтара, метад гістарыяграфічнай і крыніцазнаўчай кампаратывістыкі пераканаўча сведчыць аб тым, наколькі строга неабходна падыходзіць да працэдуры збору, сістэматызацыі і аналізу гістарычных крыніц рознага паходжання, у нашым выпадку айчынных і замежных дакументаў і гістарыяграфічных фактаў
Аднаўленне карціны баявых дзеянняў праз увядзенне ў шырокі зварот новага масіву малавядомых айчынных і замежных (нямецкіх) дакументаў пакуль дазволіла зрабіць толькі першы крок у напрамку да аб’ектыўнага вывучэння пачатковага перыяду вайны, аднак не прывяло да атрымання новых якасных ведаў і напісання цэласнай карціны баявых дзеянняў Чырвонай Арміі ў Беларусі ў пачатковы перыяд вайны. У сувязі з гэтым важна мець на ўвазе, што па цяперашні час застаюцца недастаткова вывучанымі, маладаследаванымі гістарычныя падзеі лета 1941 г., калі войскі Заходняга фронту вялі ўпартыя баі на тэрыторыі Беларусі, вынікам якіх стала не толькі спыненне разгортвання вераломнага ўдару трупы армій "Цэнтр", колькі яе пераходу фактычна ўпершыню да абароны на цэнтральным напрамку наступления на Маскву. Тэта азначае, што баявыя дзеянні Заходняга і Цэнтральнага (створанага 24 ліпеня 1941 г.) франтоў якраз у Беларусі зламалі рытм правядзення маланкавай вайны супраць СССР.
Такая выснова стала магчымай у выніку як шматгадовага збору, сістэматызацыі, аналізу і сінтэзу дакументальных матэрыялаў рознага паходжання, так і іх вывучэння з апорай на метад гістарыяграфічнай і крыніцазнаўчай кампаратывістыкі. Без звароту да такога падыходу на цяперашнім этапе развіцця гістарычнай навукі немагчыма не толькі паглыбіць гістарычныя веды, але і падняць іх на новы якасны ўзровень ў дачыненні да аднаго з самым трагічных, супярэчлівых і дыскусійных перыядаў гісторыі Вялікай Айчынай вайны.