3 пазіцый новых канцэптуальных падыходаў дзеянні савецкіх войскаў па вызваленні Беларусі ад захопнікаў разглядаюцца ў працах У. I. Лемяшонка. Разнастайныя аспекты гэтай тэмы, распрацаваныя У. I. Лемяшонкам ў асобных артыкулах, знайшлі канцэнтраванае ўвасабленне ў кнізе "Вызваленне без грыфа "Сакрэтна", выдадзенай у 1996 г. Прызнаючы поспехі Чырвонай Арміі пры вызваленні ўсходніх раёнаў Беларусі восенню і зімой 1943–1944 гг., аўтар не пакідае па-за ўвагай і пралікі, якія не дазволілі ў поўным аб’ёме выканаць пастаўленыя заданы. У якасці асноўных прычын невыканання пастаўленых задач беларускі гісторык выдзяляе "…нездавальняючае кіраўніцтва з боку камандавання франтоў, грубыя парушэнні некаторымі камандзірамі і штабамі правілаў арганізацыі забеспячэння і вядзення наступу. Не заўсёды ўдала ствараліся групоўкі войскаў… Былі недахопы ў выкарыстанні танкаў і ў арганізацыі разведкі. У выніку савецкія войскі неслі цяжкія страты і павольна прасоўваліся наперад" [6, с. 41].
Высновы беларускіх даследчыкаў аб тым, што прычынамі няўдач наступальных аперацый Заходняга фронту ў Беларусі восенню 1943 – зімой 1944 гг. былі не толькі аб’ектыўныя абставіны (недастатковая колькасць тэхнікі, узбраення, боепрыпасаў, асабовага складу, неспрыяльныя кліматычныя умовы, магутныя абарончыя збудаванні праціўніка), але і суб’ектыўныя факты, супадаюць з ацэнкамі іх расійскіх калег. Так, У. I. Фясенка ў сваёй кандыдацкай дысертацыі да суб’ектыўных прычын адносіць няўзгодненасць дзеянняў прадстаўнікоў Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандавання і штабоў франтоў і армій, недастатковую прапрацаванасць планаў аперацый [7].
I айчынныя, і расійскія гісторыкі салідарны таксама ў тым, што дадзеныя аперацыі не былі поўнасцю правальнымі. Вынікам іх правядзення сталі значныя страты германскіх войск, а таксама немагчымасць для нямецкага камандавання перакінуць дадатковыя сілы на другія ўчасткі ўсходняга фронту, на якіх вырашаліся больш важныя стратэгічныя заданы. Акрамя У. I. Фясенкі, аналагічную думку на старонках часопіса "Военная мысль" выказаў удзельнік баёў па вызваленні Беларусі М. А. Гарэеў [8].
Не абмінулі ўвагай даследчыкі і балючую праблему – якой цаной была заваявана перамога. "3 23 чэрвеня і да канца ліпеня, – адзначае I. В. Цімаховіч, – калі вяліся баявыя дзеянні па вызваленні тэрыторыі Беларусі, страты чаты-pox франтоў склалі 440 879 чалавек, ці 29,8 % ад агульнай колькасці іх асабовага складу да пачатку аперацыі, у тым ліку было забіта 97 232 чалавекі. За перыяд аперацыі франты згубілі 2 957 танкаў і САУ, 822 самалёты, 2 447 гармат і мінамётаў, што складала адпаведна 60 %, 22 % і 6 % ад іх колькасці пры пераходзе ў наступление" [5, с. 233–234].
"У сярэднім у суткі гінула болей 2600 чалавек" дадаюць аўтары выдання "Беларусь в годы Великой Отечественной войны. 1941–1945" [4, с. 448].
Неабходна адзначыць, што прыведзеныя дадзеныя ўзяты з грунтоўнага расійскага даследавання "Гриф секретности снят: потери Вооруженных Сил СССР в войнах, боевых действиях и военнных конфликтах" [9, с. 371].
Варта заўважыць, што сучасная гістарыяграфія Вялікай Айчыннай вайны не адназначная і не аднастайная. Яна не ўяўляе суцэльнага маналіту, як у савецкія часы. Так, Б. Дз. Далгатовіч у артыкуле "Освобождение Беларуси" згадвае бітву за Днепр, Гарадокскую, Калінкавіцка-Мазырскую, Рагачоўска-Жлобінскую, Беларускую наступальную аперацыі і ні слова не гаворыць пра няўдалыя аперацыі Заходняга фронту па вызваленні ўсходніх раёнаў рэспублікі [10].
3. В. Шыбека ў кнізе "Нарыс гісторыі Беларусі (1795–2002)" вызваленню Беларусі прысвяціў некалькі радкоў, згадаўшы толькі аперацыю "Баграціён". Прычым гэтая кароткая інфармацыя пададзена у падраздзеле 29.1 "У чаканні Чырвонай Арміі" раздзела 29 "Напрыканцы нямецка-савецкай вайны. Верасень 1943 – май 1945". Як бачна, аўтар неапраўдана адмаўляецца нават ад тэрміна "Вялікая Айчынная вайна", замяніўшы яго паняццем "нямецка-савецкая вайна", запазычаным з замежнай гістарыяграфіі [11, с. 332–333].
Важнае стратэгічнае значэнне меў Лоеўскі плацдарм шырынёй каля 40 і глыбінёй да 20 кіламетраў, утвораны ў кастрычніку 1943 г. на правым беразе Дняпра пасля вызвалення г. Лоева. Аднак у савецкі перыяд яго гісторыя не стала здабыткам айчыннай гістарыяграфіі. I толькі новыя магчымасці, якія адкрыліся перад беларускімі гісторыкамі у 1990-я – пачатку 2000-х гг., дазволілі раскрыць і гэтую старонку бітвы за Днепр. Аб тым, што Лоеўскі плацдарм "адыграў вялікую ролю ў правядзенні далейшых наступальных аперацый на калінкавіцкім і рэчыцкім напрамках", напісалі аўтары фундаментальная выдання "Беларусь в годы Великой Отечественной войны. 1941–1945" [4, с. 431]. Дадзеная выснова знайшла пацверджанне ў 6-томнай гісторыі Беларусі [12, с. 353]. Аднак найбольш грунтоўна праблема распрацавана Ф. А. Свінціцкім у артыкуле "Лоеўскі плацдарм" [13]. Аўтар падрабязна з указанием канкрэтных дат прааналізаваў дзейнасць падраздзяленняў на тэрыторыі Лоеўскага раёна ў кастрычніку 1943 г. Абапіраючыся пераважна на дакументы, выяўленыя ў Центральным архіве Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі, гісторык доказна сцвярджае, што "у бітве за Днепр на тэрыторыі Беларусі менавіта Лоеўскі плацдарм стварыў умовы для далейшага наступления" [13, с. 36]. Разам з тым, як адзначае аўтар, "поспех на кожным плацдарме быў аплачаны крывёю тысяч салдат. Не стаў выключэннем і Лоеўскі плацдарм. Паводле афіцыйных даных, на тэрыторьй раёна пахавана 9050 савецкіх воінаў, прычым амаль усе яны загінулі ў баях за плацдарм" [13, с. 36]. Высновы даследчыка ўзмацняюць прыведзеныя ў артыкуле табліцы "Баявы і колькасны склад злучэнняў 65-й арміі на 15 кастрычніка 1943 г.", "Баявыя вылеты штурмавікоў за кастрычнік 1943 г.", "Звесткі аб перакідванні на плацдарм франтавых рэзерваў", "Страты 65-й арміі ў другой палове 1943 года", узятыя ў Цэнтральным архіве Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі [13, с. 30, 34, 36].
Патрэцяе, вывучэнне пытанняў, якія ў ранейшыя часы асвятляліся лаканічна. Так, А. М. Літвін, выкарыстоўваючы раней невядомыя шырокаму колу даследчыкаў дакументы, раскрывае новыя старонкі ўзаемадзеяння партызанскіх атрадаў і брыгад з Чырвонай Арміяй на розных этапах Вялікай Айчыннай вайны, выдзяляе і характарызуе віды ўзаемадзеяння – стратэгічнае, аперытыўнае і тактычнае. Падкрэсліваючы, што партызанскі фактар, пад якім гісторык разумее "у шырокім сэнсе ўсе формы барацьбы ў тыле ворага, галоўнай з якіх з’яўлялася ўзброеная барацьба партызанскіх фарміраванняў" [14, с. 4] "набыў у 1942 г. стратэгічнае значэнне і стаў састаўной часткай савецкай стратэгіі вядзення вайны" [14, с. 7], аўтар у другім артыкуле адзначае, што "за шматгадовую працу ў архіве нам не ўдалося знайсці матэрыялаў з прамымі згадкамі пра непасрэднае аператыўна-стратэгічнае ўзаемадзеянне партызанскіх сіл, як паказвае аналіз дакументаў ЦШПР і БШПР, у партызанскіх штабах існавала ў асноўным доўгатэрміновае планаванне (асенне-зімовы, вясенне-летні перыяд), а таксама распрацоўваліся планы правядзення канкрэтных аперацый лакальнага маштабу" [15, с. 8]
Шмат фактаў, дакументаў і ўспамінаў пра вызваленне асобных раёнаў і гарадоў Беларусі ўтрымліваецца ў кнігах "Памяць". Напрыклад, у другой кнізе гісторыка-дакументальнай хронікі Брэста змешчаны ўрыўкі з апублікаваных успамінаў удзельнікаў вызвалення горада (У. I. Байкова, А. А. Лучынскага, Г. М. Корчыкава, С. А. Піразева, В. С. Антонава, В. М. Мальцава, Я. Д. Чарнышова, М. В. Харытонава, С. П. Дземчука, П. А. Бялова, В. П. Барадзіна, Д. К. Мількова), а таксама мемуары I. Б. Камякова, якія знаходзяцца ў Цэнтральным архіве Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі. Істотна дапаўняюць карціну выяўленыя тамсама тэксты загадаў Вярхоўнага Галоў-накамандуючага, данясенні камандуючага вайскамі 1-га Беларускага фронта К. К. Ракасоўскага, вытрымкі з журналаў баявых дзеянняў асобных вайсковых фарміраванняў [16, с. 130–149].
Такім чынам, на сучасным этапе, дзякуючы пашырэнню крыніцазнаўчай базы, айчыннымі навукоўцамі праведзена значная праца па вывучэнні недаследаваных праблем вызвалення Беларусі ад нацыстаў: няўдалыя аперацыі Чырвонай Арміі, іх страты. Характэрнай рысай новага перыяду гістарыяграфіі з’яўляецца тое, што ў тэмах, заяўленых раней, з’явіліся новыя ракурсы і аспекты. Асаблівасцю постсавецкай айчыннай гістарыяграфіі стаў плюралізм думак па разглядаемых праблемах. Разам з тым, больш глыбокага і дэталёвага вывучэння патрабуюць дзейнасць асобных воінскіх фарміраванняў (франтоў, армій, злучэнняў і інш.), радоў войск, якія прымалі ўдзел у вызваленні Беларусі, ход аперацый Чырвонай Арміі на тэрыторыі Беласточчыны.