Валентин Зуб - Таямнічы надпіс стр 15.

Шрифт
Фон

Як гэта здарылася

Антак сядзеў і думаў. Невясёлыя думкі былі ў яго. Ён бачыў, як пад ударамі Савецкай Арміі ламалася лінія нямецкай абароны, як уцякалі хвалёныя фашысцкія дывізіі, як паток раненых з усходняга фронту запрудзіў літаральна ўсе дарогі. І яго вера ў гаспадароў, якім ён аддана служыў гэтыя гады, пахіснулася. У апошні час ён усё часцей і часцей задумваўся над тым, як уратаваць сваю скуру. «Зноў эміграцыя, з жахам думаў Антак, бяспраўнае існаванне, злыя кпіны і жарты» Праўда, яны з бацькам цяпер улічылі ўсе магчымыя змены і правялі адпаведную падрыхтоўку. Іх сейф быў амаль да краёў напоўнены золатам. А з золатам і ў эміграцыі пражывеш.

Машыну высока падкінула на выбоіне. Маленькі жоўты сакваяжык таксама падскочыў і ўдарыў па каленях капітана. Той раптам павярнуўся да Антака і радасна загаварыў, ткнуўшы пальцам у сакваяжык.

Цудоўная знаходка! Гэтыя паперы не маюць цаны. Я накірую іх у Берлін, і там хутка асвояць здабычу новага супрацьсухотнага прэпарата. Мой цесць гаспадар буйнага фармацэўтычнага завода ў Германіі. Мільёны будзе заграбаць

Пры слове мільёны Антак насцеражыўся. «А чаму б мне не захапіць гэтыя паперы? За граніцай я змог бы выдаць сябе за вучонага-вынаходцу, які вынайшаў выдатны сродак барацьбы з сухотамі Але як гэта зрабіць?»

Нечакана ззаду пачуўся гучны стрэл, і машына, рэзка затармазіўшы, спынілася. Антак глыбока ўцягнуў галаву ў плечы.

Пракляты балон, другі раз за дзень лопаецца, вылаяўся шафёр.

Ах, балон, з палёгкай уздыхнуў Антак, але зараз жа зноў у яго заварушыліся падазроныя думкі: «Ведаем мы гэтыя балоны, спецыяльна накідаюць цвікоў, машына спыніцца, а тады і распраўляюцца». З машыны вылезлі паліцэйскія, але з імі ніхто не распраўляўся. «Няўжо выпадковасць?» не верылася Антаку. Ён высунуў спачатку галаву, прыслухаўся і, не пачуўшы нічога падазронага, вылез з машыны.

Стаяў гарачы летні дзень. Сонца шчодра паіла зямлю спякотнымі праменнямі. Было вельмі ціха. Дрэвы, кусты, трава усё застыла ў непарушным маўчанні, нават птушкі пахаваліся недзе ў гушчары, і не было чуваць іх вясёлага цвіркання. Няцяжка ўявіць, якая гарачыня была ў машыне. Тоўсты капітан Вагнер увесь абліваўся потам; крыху пачакаўшы, ён таксама вылез з машыны, пераскочыў кювет і з асалодай расцягнуўся пад кустом на мяккай пахучай траве, падклаўшы сакваяжык з паперамі пад галаву.

«Вось чорт, вылаяўся ў думках Антак, ні на хвіліну не расстаецца з ім». І раптам нядаўна ўзнікшая думка стаць адзіным гаспадаром сакваяжыка завалодала ім цалкам. Для гэтага цяпер быў самы зручны момант. Шафёр важдаўся з колам аўтамашыны, другі паліцэйскі дапамагаў яму, а таўсцяк капітан грэўся на сонцы.

Антак выхапіў рэвальвер і стрэліў спачатку ў паліцэйскага, потым у шафёра. Паліцэйскі неяк дзіўна выгнуўся і паваліўся, шафёр, які сядзеў з колам у руках, ткнуўся тварам у зямлю. Капітан Вагнер усхапіўся і з перакошаным ад жаху тварам пачаў аглядацца. З-за машыны яму не было відаць ні Антака, ні паліцэйскіх, а начальнік паліцыі тым часам прыцэліўся і стрэліў у капітана. Капітан пахіснуўся, з рук яго вываліўся пісталет, і ён, схапіўшыся за грудзі, упаў. Антак выскачыў з-за машыны, падбег да капітана, піхнуў яго нагою і нагнуўся, каб падняць сакваяжык. Але ў гэты момант капітан, які быў толькі паранены, раптам учапіўся ў Антака, і яны пакаціліся па траве. Антаку ўдалося намацаць горла Вагнера. Капітан хрыпеў, але не здаваўся. Тады Антак прыўзняў яго і бразнуў галавой аб камень, які тырчэў з зямлі.

Капітан адразу абмяк. Антак пастаяў над ім некалькі секунд і адышоў. Выгляд у яго быў страшэнны. Ускалмачаны, увесь у крыві, з вылупленымі вачыма, ён, хістаючыся, накіраваўся да таго месца, дзе ляжаў сакваяжык, бо ў час бойкі з капітанам яны адкаціліся на некалькі метраў убок. Але сакваяжыка не было.

«Ог-г-г», заскрыгатаў зубамі Антак. Ён нават не паверыў сваім вачам, кінуўся

на зямлю і пачаў рукамі расхінаць траву, быццам шукаў іголку. Потым падняўся, падбег да машыны: можа, ён там? Ад машыны зноў пабег назад, але ўсё было дарэмна сакваяжык нібы праваліўся скрозь зямлю. І тады Антак выхапіў з машыны аўтамат і ад злосці застрачыў па кустах. Раз, другі! Раптам яму здалося, што нехта ўскрыкнуў. Начальнік паліцыі прыслухаўся і агледзеўся. Было зусім ціха, толькі з кустоў яшчэ падалі перабітыя кулямі бледна-зялёныя лісцікі. Антак рушыў у кусты.

* * *

«Зараз убачыць» спалохалася дзяўчынка і, не скончыўшы перавязваць рану, шмыгнула ў густы куст. Там, пад яго галінамі, была невялікая яма, якую адразу цяжка было заўважыць. Вядома, лепш было б уцякаць, але Антак быў ужо занадта блізка. Таня асцярожна падлезла пад куст, лягла на дно ямы і старанна прыкрылася, нахіліўшы над сабой галінкі. Можа, Антак не пойдзе сюды, а зверне ў другі бок? Але не, Таня пачула, як ён пераскочыў маленькую канаўку, якраз там, дзе яна пераходзіла, і палез у самы гушчар.

У Тані, здавалася ёй, перастала біцца сэрца Праз лісце, як праз сіта, яна ўбачыла жоўты, даўганосы твар з маленькімі калючымі вачыма, якія так і шнырылі па кустах. Таня заплюшчыла вочы, чакаючы, што вось-вось ён зробіць яшчэ крок і ўбачыць яе Але прайшла секунда, а начальнік паліцыі не рухаўся. Ён стаяў і напружана прыслухоўваўся. Таня стаіла нават дыханне Калі ж ён пойдзе?.. Нарэшце Антак, мабыць, нічога падазронага не заўважыўшы, павярнуўся і пайшоў назад. Дзяўчынка праляжала ў сваім сховішчы некалькі хвілін, потым асцярожна выпаўзла, прыслухалася.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Популярные книги автора