Валентин Зуб - Таямнічы надпіс стр 12.

Шрифт
Фон

Вы пытаецеся, што я буду рабіць?.. Я прыехаў сюды, каб змагацца з ворагам.

Ён адпароў падкладку ў крысе пінжака і дастаў адтуль лісток паперы.

Гэта заклік падпольнага абкома, урачыста паведаміў ён і аддаў лісток Людміле Андрэеўне. Яна хуценька ўзяла яго, прагледзела і сказала, светла ўсміхаючыся:

Я ўжо чытала потым ціха дадала: Партызанскі атрад у нашым раёне ўжо створаны

Ведаю, усміхнуўся і Карней Пракопавіч. А я ў гэтым атрадзе буду лекарам. Мяне накіраваў падпольны абком партыі

Гэта добра, вельмі добра, узрушана загаварыла настаўніца. А як у вас справы з доследамі над супрацьсухотным грыбком?

З доследамі? перапытаў доктар. Калі будзе магчымасць, буду іх працягваць. Дзеля гэтага я і папрасіўся ў атрад, які базіруецца каля нашай вёскі, каб быць бліжэй да дубовага лесу, так сказаць, маёй сыравіннай базы.

Вам лепш было б у Маскву паехаць і там працягваць доследы, заўважыла Людміла Андрэеўна.

Тут я патрэбен больш, асабліва цяпер, калі разгараецца партызанская барацьба.

Яно і праўда, кіўнула галавой настаўніца.

Карней Пракопавіч выняў з кішэні хустачку і працёр ёю пенснэ.

Людміла Андрэеўна, а дзе тут жыве дзед Іван? спытаў доктар.

Дзед Іван, школьны вартаўнік?

Так.

Я вас заўтра раніцой завяду да яго. А цяпер павячэраем.

Не, не, дзякую. Мне трэба ўбачыць яго зараз жа.

Ну, тады пойдзем. Яны апрануліся і выйшлі.

Ноч была светлая, і ісці вуліцай Людміла Андрэеўна пабаялася. Яны пайшлі агародамі.

Вось жыццё настала, напаўголаса паскардзілася настаўніца. Па сваёй роднай вёсцы без страху прайсці нельга. Колькі людзей гіне ні за што. Ох, як цяжка жыць стала

Праўда, Людміла Андрэеўна, таксама ціха адказаў Карней Пракопавіч. Толькі хіба савецкія людзі баяцца цяжкасцей?

Яны падышлі да хаты, якая стаяла крыху наводшыбе. Настаўніца асцярожна пастукала ў акно пакоя, дзе жыў дзед Іван. Праз некаторы час пачуўся голас:

Хто там?

Людміла Андрэеўна назвала сябе. Дзед Іван адчыніў дзверы. Яны зайшлі ў хату. Убачыўшы доктара Долахава, дзед Іван радасна і доўга трос яму руку.

А мы вас ужо даўно чакаем, сказаў дзед.

Хіба вас папярэдзілі?

Так. Людміла Андрэеўна, звярнуўся дзед да настаўніцы, паклічце, калі ласка, сюды Сцёпу.

Добра.

Людміла Андрэеўна выйшла.

Хто гэты Сцёпа? спытаў Карней Пракопавіч у дзеда Івана.

Гэта хлопчык тут адзін ёсць. З Масквы сам. У цёткі Насты жыве.

А навошта вы яго клічаце?

Ён праводзіць вас у атрад. Праз яго я і трымаю сувязь з атрадам. Вельмі кемлівы хлопчык. Сам я не хадок ужо, а да атрада няблізкі свет, сказаў дзед Іван, быццам апраўдваючыся.

А хто ўзначальвае атрад? спытаў Карней Пракопавіч.

Мірон Іванавіч Дубатаўка.

Гэта той Дубатаўка, што працаваў старшынёй калгаса?

Ён, ён Толькі цяпер яго завуць дзядзька Мірон. Наш дзядзька Мірон фашыстам вядомы. Праўда, у яго яшчэ малавата людзей, але атрад бадай кожны дзень папаўняецца

Ціха адчыніліся дзверы, і ў хату ўвайшлі Людміла Андрэеўна і Сцёпа.

Ну вось, будзьце знаёмы, Сцяпан Казіміраў, прадставіў Сцёпу дзед Іван. Наш самы малады партызан.

Прыемна, прыемна, паціскаючы руку хлопчыка і ўсміхаючыся, гаварыў Карней Пракопавіч. А ты ваўкоў не баішся?

Я нічога не баюся, спакойна адказаў Сцёпа на жарт доктара.

Вось за гэта малайчына. Люблю смелых людзей! Карней Пракопавіч папляскаў хлопчыка па плячы.

Табе, Сцёпа, прыйдзецца правесці доктара Долахава ў атрад, сказаў дзед Іван.

Цяпер пойдзем?

Цяпер.

Карней Пракопавіч і Сцёпа развіталіся і пайшлі. Першым крочыў Сцёпа, за ім Карней Пракопавіч.

Месца для лагера было выбрана вельмі ўдала. Ён размяшчаўся ў глухім кутку лесу, і амаль з ўсіх бакоў яго абступалі балоты. Адзіная дарога, якая вяла да лагера цераз рэчку, і мост добра ахоўваліся партызанамі. Аднак была яшчэ адна сцежка і праз балоты. Вось па гэтай сцежцы Сцёпа і павёў Карнея Пракопавіча.

Доктар Долахаў аказаўся вельмі патрэбным чалавекам у атрадзе бацькі Мірона. Ён арганізаваў там сапраўдны шпіталь, у якім лячыліся не толькі партызаны, але і многія жыхары навакольных вёсак. Часамі, калі паблізу не было акупантаў, доктар Долахаў прыязджаў сам у вёску, лячыў хворых, рабіў аперацыі.

Зінаіда Антонаўна! перабіла на гэты раз настаўніцу Ніна Бурэйка. А ці скончыў доктар Долахаў доследы над супрацьсухотным грыбком?

Скончыў і вельмі ўдала. Ён здабыў супрацьсухотны прэпарат і пачаў яго прымяняць. Аб прэпараце Карнея Пракопавіча дачуліся фашысты і вырашылі злавіць доктара.

І гэта ім удалося? не вытрымаў Віця Капусцін.

На жаль, удалося, з сумам прагаварыла Зінаіда Антонаўна. І вось як гэта здарылася

Апошні візіт

Віншую вас, віншую, Людміла Андрэеўна. Чулі сёння зводку Саўінфармбюро? Мінскі напрамак з'явіўся. А я, даражэнькая, у Маскву збіраюся, у Маскву І на душы ў мяне лёгка, лёгка, бо адчуваю, што і я для гэтай перамогі нешта зрабіў, у кустах не адседжваўся

Іменна ў кустах вы і сядзелі, жартуючы, заўважыла Людміла Андрэеўна.

Як гэта ў кустах? не зразумеў доктар.

А ваш партызанскі шпіталь дзе знаходзіцца? У лесе, у кустах

Ха-ха-ха! весела засмяяўся доктар. Вы правільна заўважылі І сапраўды, усю вайну ў кустах праседзеў. Але недарэмна, недарэмна. Шмат людзей на ногі паставіў, а таксама і ў доследах маю пэўны поспех. Я вывучыў прыродныя ўмовы, у якіх расце супраць-сухотны грыбок. Удалося нават здабыць вельмі нязначную колькасць прэпарата, які я назваў антыкахеінам. Падрыхтоўчая работа скончана, цяпер засталося сёе-тое яшчэ праверыць, прадумаць Важна, што галоўнае зроблена, пачатак пакладзены. Пройдзе некаторы час, і сухоты будуць такой жа рэдкай хваробай, як воспа. Ну, а як наш хворы?

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Популярные книги автора